Валейбольныя баталіі

Свежыя навіны Спорт і турызм

У спартыўнай зале сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшло першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат 2007-2009 гадоў нараджэння.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды пяці навучальных установаў раёна. Згодна з рашэннем судзейскай калегіі гульня праводзілася па кругавой сістэме. У выніку напружанай барацьбы прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: пераможцай стала зборная сярэдняй школы № 3, віцэ-чэмпіёнам – каманда гімназіі № 1, бронзавым прызёрам ­– сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава. Чацвёртае і пятае месца адпаведна занялі каманды Гезгалаўскай і Хвінявіцкай сярэдніх школ.

Каманда-пераможца была ўзнагароджана кубкам спаборніцтваў, а яе ўдзельніцы – медалямі ад раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.

18 лютага ў Дзятлаве пройдуць раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў 2007-2009 гадоў нараджэння.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім ФСК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga