Узнагароды – да Свята працы

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

З нагоды 1 Мая і 120-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці правёў урачысты прыём-шанаванне ветэранаў прафсаюзнага руху і прафсаюзных лідараў.

Віншаванні і найлепшыя пажаданні прафактыву вобласці адрасаваў саветнік Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Барыс Казялкоў. Ён уручыў нагрудны знак “75 гадоў Гродзенскаму абласному аб’яднанню прафсаюзаў” работнікам аграпрафсаюза Прынёмання, у іх ліку – старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Уладзіміру Казаку.

Сертыфікат аб занясенні на Дошку Гонару абласной арганізацыі атрымала старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Войневічы” Вольга Сухецкая, сертыфікат аб занясенні на стэнд “Лепшы прафсаюзны актывіст” – старшыня пярвічкі ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Наталля Гародка. Падзякай Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК была адзначана ветэран прафсаюзнага руху Дзятлаўшчыны Валянціна Макарэвіч.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў АПК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga