ГрадусПлюс. Паслясмак вялікіх выхадных

Важнае Грамадства

Нашы чытачы пільна сочаць за парадкам у раёне, падмацоўваючы новыя прэцэдэнты фотаздымкамі.

Наступнае паведамленне нядаўна мы атрымалі праз чат-бот газеты “Перамога”: “Такі сюрпрыз людзі пакінулі пасля вялікіх выхадных на кемпінгу каля аграгарадка Вензавец. Фота сённяшнія”.

Бачыш такую фотагалерэю, і няма слоў – адны думкі. Гледзячы па змесціве растрэсеных пакетаў, можна меркаваць, што пакінулі іх далёка не гора-турысты, а людзі, якія наўмысна вывезлі бытавое смецце з дому. І толькі таблічка аб наяўнасці відэаназірання дае надзею на тое, што парушальнікі закона будуць знойдзены.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga