Школьны мерыдыян

Грамадства Свежыя навіны

Адновім лясы разам!

У Беларусі праходзіць Рэспубліканская добраахвотная акцыя  “Адновім лясы разам!”. Да добрай справы далучыліся і навучэнцы 8-х класаў, члены школьнага лясніцтва “ЛесКам+” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава разам з педагогамі. Сіламі школьнікаў на тэрыторыі Дзятлаўскага лясгаса, у Вензавецкім лясніцтве, высаджаны саджанцы елкі, хвоі, бярозы. Ад кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання навучэнцам уручаны сертыфікаты ўдзельніка добраахвотнай акцыі “Адновім лясы разам!”, якія можна абмяняць на саджанцы.

Гэта рука не пакрыўдзіць дзіця

У рамках PR-акцыі “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту” ў дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава педагогам-псіхолагам, выхавальнікамі дашкольнай адукацыі сумесна з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў малодшых груп праведзена акцыя “Гэта рука не пакрыўдзіць дзіця”. Бацькі, пакідаючы адбітак сваёй рукі на паперы, яшчэ раз нагадалі сабе аб недапушчэнні гвалту над непаўналетнімі.

Памятаць пра мінулае

Навучэнцы 4-9-х класаў Жукоўшчынскай базавай школы пабывалі на экскурсіі ў Лідскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, наведалі перасоўную выставу Дзяржаўнага  музея гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Яны пазнаёміліся з ходам правядзення аперацыі “Баграціён” на тэрыторыі Беларусі, даведаліся аб лёсах беларускіх дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, іх барацьбе на фронце, у партызанскіх атрадах, аб укладзе ў агульную справу на ваенных заводах у тыле, аб нечалавечых умовах дзяцей у канцлагерах і на прымусовых работах у Германіі, з гісторыяй Мінскага гета і трагічным лёсам яго вязняў.

Падрыхтавала  Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga