Марына Нячай і Таццяна Умоўская прадставяць дэпутацкі корпус Дзятлаўскага раёна на УНС

Важнае Грамадства

Дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу выбралі на сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Як расказаў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, на ўсенародным вечы Гродзенскую вобласць будуць прадстаўляць сем дэлегатаў ад абласнога Савета дэпутатаў, 16 – ад раённых і гарадскіх саветаў базавага ўзроўню і 15 – ад сельскіх саветаў. Гэта прадстаўнікі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, будаўніцтва, адукацыі, камунальнай і іншых сфераў.

Былі падтрыманы і кандыдатуры дзятлаўчан. Ад Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў у састаў УНС абрана дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Марына Нячай, ад Новаяльнянскага Савета дэпутатаў – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Новаяльнянскай сярэдняй школы Таццяна Умоўская.

Варта адзначыць, што вылучаных у дэлегаты 7-га Усебеларускага народнага сходу кандыдатаў дэпутаты нашай вобласці падтрымалі аднагалосна. Выбары прайшлі ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам.

– Мой лёс – прыклад таго, што ў нашай краіне можна дастойна жыць, паспяхова працаваць і дабівацца поспеху ў вёсцы, у невялікіх гарадах, – падзялілася сваімі ўражаннямі з журналістамі наша зямлячка Марына Нячай. – У маладым узросце я прайшла шлях ад настаўніка сельскай школы да кіраўніка гарадской. Цяпер людзі даверылі мне мандат дэпутата. Абяцаю прыкласці ўсе намаганні для стварэння належных умоваў, якія паспрыяюць прыцягненню моладзі ў сельскую мясцовасць і невялікія гарады. Буду выкарыстоўваць для гэтага і ўласны жыццёвы вопыт.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: