Увага на кадры, інфармацыйную і аналітычную работу

Важнае Грамадства

Вынікі за 2023 год падвёў ідэалагічны актыў Дзятлаўшчыны.

Пасяджэнне аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама прайшло пад кіраўніцтвам яго начальніка Вольгі Рагачовай з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі, старшыняў сельвыканкамаў раёна, прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, святароў праваслаўнай і каталіцкай канфесій Іаана Кісяля і Андрэя Пышынскага.

Вольга Рагачова расказала аб мінулагодняй рабоце ідэалагічнай вертыкалі Дзятлаўшчыны і акрэсліла задачы, якія стаяць парад спецыялістамі сёлета. Адзначыла, што летась вялася сістэмная работа па ідэалагічным і інфармацыйным забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і важнейшых падзей – Года міра і стварэння, падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання, дзяржаўных святаў, памятных датаў. У поўным аб’ёме забяспечана выкананне Дзяржпраграм, якія курыруе аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, а таксама планаў мерапрыемства па рэалізацыі Закона “Аб генацыдзе беларускага народа”. Яна падкрэсліла, што грамадска-палітычная сітуацыя ў раёне застаецца стабільнай і кантралюемай, разам з тым, тэндэнцыі развіцця грамадства і дзяржавы патрабуюць эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах, моладзевым асяроддзі, папулярызацыі інфармацыйных тэхналогій у медыясферы. Сярод пытанняў, на якіх варта засяродзіць увагу ў 2024 годзе, назвала кадравую палітыку і замацаванне спецыялістаў у арганізацыях раёна, павышэнне кваліфікацыі работнікаў. Важна сістэмна праводзіць маніторынгі сітуацыі і вывучэнне пытанняў, якія хвалююць насельніцтва, для выяўлення ачагоў напружання і своечасовага вырашэння праблем, прадоўжыць інфармацыйна-асветніцкую работу ў калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства праз грамадскія прыёмныя, Адзіныя дні інфармавання, арганізацыю дыялогавых пляцовак. Выхоўваць у насельніцтва павагу да памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў, падтрымліваць у належным стане формы ўвекавечання і помнікі, весці тлумачальную работу па пытаннях генацыду і недапушчэнні рэабілітацыі нацызму, арганізаваць сістэмную работу па рэалізацыі плана мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама важна развіваць і своечасова папаўняць актуальнай інфармацыяй сайты ўстановаў і арганізацый раёна, прадоўжыць іх інтэграцыю ў сацыяльныя сеткі, ствараць умовы для самарэалізацыі моладзі, падтрымліваць маладых спецыялістаў на першых рабочых месцах праз сістэму настаўніцтва і развіваць студатрадаўскі рух.

Станоўчым вопытам фарміравання іміджу прадпрыемства праз развіццё акаўнта ў сацыяльных сетках падзяліўся з удзельнікамі пасяджэння інжынер ААТ “Граніт-Агра” Дзяніс Трафімчык, які расказаў гісторыю стварэння і развіцця ўласнага блога ў інтэрнэце.

Як у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава педагогі працуюць над фарміраваннем калектыўнай гістарычнай памяці, развіццём грамадзянскіх і патрыятычных якасцяў моладзі, патлумачыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай установы Марыя Шавель.

На міжведамасным узаемадзеянні суб’ектаў прафілактыкі на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельскага савета спынілася старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка.

Вынікі сустрэчы падвёў Вадзім Бялятка. Заклікаў да актыўнай работы з укараненнем наватарскіх ідэй пры падрыхтоўцы да важных грамадска-палітычных падзей, дзяржаўных святаў, юбілейных датаў, у інтэрнэт-прасторы. У заключэнні павіншаваў жанчын з надыходзячым 8 Сакавіка, пажадаў здароўя, міру, дабра, кахання.

Прыемным момантам стала ўручэнне ўзнагародаў ад ГА “Белая Русь” кіраўнікам і спецыялістам, якія праявілі сябе ў 2023 годзе, – Івану Кібіню, Аляксею Урбановічу, Дзянісу Трафімчыку, Ірыне Камаровай, Вераніцы Фабішэўскай, Ірыне Красоўскай, Марыне Абрамчык.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga