Навіны бібліятэкі. Сустрэча сяброў кнігі

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Традыцыйна ў перыяд школьных вясновых канікулаў філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” збярэ чытачоў і аматараў літаратуры на Тыдзень дзіцячай кнігі.

Сёлета ў фае бібліятэкі будзе арганізавана фотазона “ Весёлые деньки книжкиной недели” з аднайменнай  кніжнай  выставай. Адкрыццё тыдня  пачнецца святам чытацкіх задавальненняў “Сустрэча кніжных сяброў”.

У бібліятэцы шмат рознай літаратуры для юных чытачоў, але дзеці часцей выбіраюць казкі. На гэты раз для іх рыхтуем кніжную рулетку “У свеце казак і дзівосаў”.

Наступны дзень пачнецца вясёлым каламбурам  “Калейдаскоп казак Чукоўскага”. Жартоўнымі конкурсамі ў “бальніцы Айбаліта” “праверым зрок”, атрымаем  рэцэпты для росту. Тут жа будзе ў доктара і аптэчка з казачнымі лекамі: “Антыхлусін”,  “Скнаранокс”,  “Чытайвіт”, “Антыпаклёпнік”  і іншыя.

Закончыцца тыдзень экскурсіяй-падарожжам “Библиотека – волшебное место, где книгам не скучно, а всем интересно” для выхаванцаў дзіцячага сада.

Хто пераадолее самую сапраўдную марафонскую дыстанцыю з  літаратурных гульняў, конкурсаў, незвычайных прыгод разам са сваімі любімымі казачнымі героямі, атрымае прыемныя падарункі.

Сябры! Чакаем вас у бібліятэцы!

Людміла АНТОНЧЫК,
бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра агульнадаступнай інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga