Усебеларуская дыктоўка прайшла ў Дзятлаве

Важнае Грамадства

Міжнародны дзень роднай мовы работнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна адзначылі напісаннем дыктоўкі разам з усёй краінай.

У юбілейную 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў праверачны тэкст быў прысвечаны стойкасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і лёсу Хатыні.

У ліку выдатнікаў усебеларускай дыктоўкі сёлета – галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Алена Бічэль:

– Беларускую мову вельмі люблю, хоць вывучала яе толькі ў школе № 3 горада Дзятлава. Хачу падзякаваць маім настаўніцам-беларусаведам Анжэле Іосіфаўне Ламака і Тамары Іванаўне Ляўшук за тое, што заклалі ў нас грунтоўныя веды. Цяпер беларускай мовай карыстаюся пераважна на рабоце пры запаўненні дакументацыі, калі-нікалі для настрою люблю пачытаць родную класічную літаратуру. Свой дыктант з “дзявяткай” пакажу сыну, які вучыцца ў 10 класе, няхай ганарыцца матуляй.

***

Установы адукацыі Дзятлаўшчыны далучыліся да усебеларускага дыктанту.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga