Школа Актыўнага Грамадзяніна. Ваенная служба – справа гонару

Важнае Грамадства

У гімназіі № 1 горада Дзятлава ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”.

Праз  інтэрактыўную віктарыну былі актуалізаваны веды навучэнцаў  аб міжнародных вайсковых гульнях і спаборніцтвах, кіналагічнай службе на граніцы і мытні, аб рабоце дзевяці цэнтраў МНС, мэта дзейнасці якіх – навучаць насельніцтва спосабам абароны і дзеянням у надзвычайных сітуацыях. Было адзначана, што сёння Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь працягваюць заставацца ключавым элементам стратэгічнага стрымлівання, які забяспечвае прадухіленне пагрозы прымянення ваеннай сілы супраць нашай краіны.

Госцем школьнікаў стаў намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна маёр Аляксандр Бургун, які прысвяціў сваё жыццё Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь. У час дыялога Аляксандру Аляксандравічу былі зададзены пытанні не толькі аб яго ваеннай кар’еры і рабоце, але і аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць ваеннаслужачы, як да прафесіі ставяцца яго блізкія. Аляксандр Бургун падзяліўся з навучэнцамі каштоўнымі парадамі, як дабіцца поспеху, даў слова на дарогу тым, хто збіраецца звязаць сваё жыццё з Узброенымі Сіламі.

Святлана ЛЯБЕЦКАЯ,
класны кіраўнік 10 класа гімназіі № 1

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga