Карыстайцеся электрапрыборамі бяспечна

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Кухня, ванная і іншыя пакоі, дзе ёсць токаправодная падлога, нясуць асаблівую небяспеку паражэння электрычным токам.

Таму патрэбны дадатковыя меры бяспекі пры карыстанні электрапрыборамі ў такіх памяшканнях.

Вытворцы сучасных пральных машын, электраводанагравальнікаў, мікрахвалевых печаў падкрэсліваюць, што ўключацца яны павінны толькі ў трохправодную электрычную сетку з асобным зазямляльным правадніком.

Каб бытавая тэхніка не ўдарыла токам, неабходна ўсталяваць у ланцугу сілкавання прыладу ахоўнага адключэння (ПАА) і зазямліць яе корпус. Калі ўзнікае прабой ізаляцыі пры заземленым корпусе, ток уцечкі пойдзе праз зазямляльны праваднік і ПАА адключыць сілкаванне электрапрыбора.

Ні ў якім разе не пакідайце без нагляду ўключаныя электрапрыборы, калі гэта не прадугледжана іх прызначэннем і заводам-вытворцам. Асабліва гэта тычыцца пераносных награвальных прылад – электраабагравальнікаў, фенаў, прасаў, паяльнікаў.

Выкананне элементарных правілаў бяспекі дазволіць засцерагчы вас і вашу сям’ю ад электратраўмаў.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga