Адзіны дзень галасавання. Аляксандр Бараноўскі: “Прагаласаваў за мір, спакой і працвітанне краіны”

Галоўнае Улада

У Беларусі да 24 лютага доўжыцца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

На ўчастку № 16 у Новаяльнянскай сярэдняй школе датэрмінова прагаласаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

– У адзіны дзень галасавання 25 лютага я буду працаваць, таму рэалізаваць сваё грамадзянскае права ўдзелу ў выбарах вырашыў датэрмінова, – патлумачыў Аляксандр Станіслававіч. – Я азнаёміўся з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты і зрабіў свой усвядомлены выбар. Упэўнены, што ён правільны: нам не патрэбны ўзрушэнні, нам патрэбна стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні, у будучыні дзяцей і ўнукаў. Пачэсны абавязак грамадзян – прыйсці і прагаласаваць за мір, спакой і працвітанне сваёй краіны.

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Юрый Габрусік расказаў, што у спісы для галасавання тут унесены 2200 чалавек. У першы дзень прагаласавала амаль 7 % з агульнай колькасці выбаршчыкаў. “Пікі яўкі”, па словах старшыні, даводзяцца на 17 гадзін і пазней, калі людзі ідуць з работы, а пенсіянеры прыходзяць да адкрыцця ўчастка а 12 гадзіне. Тром самым першым выбаршчыкам 20 лютага былі ўручаны падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Яшчэ 10 падарункаў падрыхтаваны для маладых людзей, якія сёлета галасуюць упершыню. Кожны з іх атрымае экзэмпляр Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Наогул, “наплыў” людзей чакаюць у суботу-нядзелю, бо на выхадных галасаваць гарпасялкоўцы прыходзяць цэлымі сем’ямі. Многія любяць наведваць участак у асноўны дзень выбараў, калі гучыць музыка, ладзяцца канцэрты, працуе буфет.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: