Запрашаем на выставу. «Іван Козел. Жывапіс»

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць персанальная выстава твораў Івана Козела «Іван Козел. Жывапіс».

Мы запрашаем на сустрэчу з майстром беларускага пейзажу – жанра, які разам з кніжнай графікай, даўно стаў візітнай карткай візуальнага мастацтва нашай краіны. Імя Івана Козела разам з Віктарам Барабанцавым, Мікалаем Ісаёнкам, Ігарам Бархатковым і іншымі вядомымі жывапісцамі стаіць сярод тых, хто захоўвае беларускую акадэмічную школу, апявае прыгажосць роднай зямли.

«…стрыманасць палітры і праца з вялікімі колеравымі адносінамі складаюць аснову творчай манеры Івана Козела. Напэўна, дзякуючы гэтай індывідуальнай рысе надзвычай плённым было творчае судакрананне маладога жывапісца з асобай і метадалагічным прынцыпам Міхаіла Савіцкага – «пісаць не побыт, а быццё», адбіраць і супастаўляць элементы мастацкай формы, ніколі слепа не пераймаць прыроду і не капіяваць натуру. Паводле гэтай жывапіснай прэамбулы, мінімізацыя сродкаў твора не даніна экспрэсіянізму, а метад дасягнення адпаведнасці формы зместу…» (з артыкула кандыдата мастацтвазнаўства Галіны Горавой).


Іван Мікалаевіч Козел  нарадзiўся 29.04.1962 г. у в. Нёўда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1996 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмiю мастацтваў, аддзяленне жывапiсу. У 1997-2000 гг. стажыраваўся ў Творчых акадэмiчных майстэрнях Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 г. З 2001 г. выкладае ў Гiмназii-каледжы мастацтваў імя I.В. Ахрэмчыка.
З 1989 г. удзельнiчае ў рэспублiканскiх i мiжнародных мастацкiх выставах.

Выстава працягнецца да 18 лютага 2024 года.
НЦСМ, вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 7/3 (поўны / ільготны)
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 17 235 03 31

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga