З днём нараджэння, Дзятлаўскі раён!

Галоўнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у саставе Баранавіцкай вобласці з цэнтрам у г. п. Дзятлава быў утвораны Дзятлаўскі раён.

У тым жа годзе, 12 кастрычніка, яго падзялілі на 15 сельсаветаў, старшынямі і сакратарамі якіх былі абраны былыя члены КПЗБ.

4 мая 1945 года цэнтр Дзятлаўскага раёна перанеслі ў г. п. Наваельня.

У яго састаў на 1 студзеня 1946 года ўваходзіла 14 сельсаветаў.

8 студзеня 1954 года Дзятлаўскі раён уключылі ў састаў Гродзенскай вобласці.

20 студзеня 1960 года ў сувязі са скасаваннем Казлоўшчынскага раёна ў састаў Дзятлаўскага перададзены Гярбелевіцкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Раготнаўскі, Рудаяварскісельскія саветы і г. п. Казлоўшчына, а 29 студзеня Рудаяварскі сельсавет перайшоў у састаў Жалудоцкага раёна (у састаў Дзятлаўскага раёнабыў вернуты 17 красавіка 1962 года).

25 снежня 1962 года Дзятлаўскі раён скасавалі, яго тэрыторыя была ўключана ў састаў Лідскага, Навагрудскага і Слонімскага раёнаў.

Лідскаму раёну былі перададзены Нагародавіцкі і Стрэльскі сельсаветы,

Навагрудскаму – Данілавіцкі, Дварэцкі, Навасёлкаўскі, Ахонаўскі,

Слонімскаму – Гярбелевіцкі, Дзямянаўскі, Дзятлаўскі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Юравіцкі, г. п. Дзятлава і г. п. Казлоўшчына.

6 студзеня 1965 года Дзятлаўскі раён зноў адноўлены.

У 1990 годзе г. п. Дзятлава прысвоены статус горада.

Наш раён размешчаны на паўднёвым усходзе Гродзенскай вобласці. У яго саставе 9 сельскіх выканаўчых камітэтаў, 1 горад (раённы цэнтр), 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 12 аграгарадкоў.

Вытворча-тэхнічны патэнцыял раёна забяспечваюць: Дзятлаўскі філіял “Молочный Мир”, Дварэцкі льнозавод, Дзятлаўская сельгастэхніка, лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў, Дзятлаўскі раён газазабеспячэння, ТАА “Ізакам”, Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, сельгаспрадпрыемствы, Дзятлаўскі лясгас і іншыя.

На тэрыторыі Дзятлаўшчыны размешчаны вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”, санаторная школа “Баравічок”.

На канец сакавіка 1940 года на Дзятлаўшчыне было 75 школ, у якіх вучылася 6738 дзяцей. Перад вайной у раёне ўжо працавалі 87 пачатковых, 4 сямігадовыя і 2 сярэднія школы, 3 клубы, 2 бібліятэкі і 15 хатаў-чытальняў. У 1941 годзе было 4 бальніцы на 230 ложкаў, 4 аптэкі, 4 фельчарска-акушэрскія пункты.

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: