Вадохрышча, Куцця, палонка, зорка…

Важнае Грамадства

Вадохрышча, Куцця, палонка, зорка.
Мароз рыпучы, мяккі белы снег.
Святы, чароўны, незвычайны вечар.
Дзявочы звонкі, бесклапотны смех.
Гаданні на замужжа і на шчасце,
На добры ўраджай і на прыплод –
Спрадвечная ў іх вера наша, сіла,
Пранёс іх праз стагоддзі мой народ.
Вадохрышча… Вадой святою, чыстай
Асвеціцца аблудны, змрочны свет,
Пашле Хрыстос з далёкай яснай зоркі
Нам неўміручы, вечны запавет:
Людзей любіць, зямлю сваю святую,
Па праўдзе жыць і з працы рук сваіх,
Зла не жадаць зайздроснаму суседу,
Мір берагчы і родных, дарагіх.
Вадохрышча… Пад зоркаю палонка,
Іскрыцца, асляпляльна ззяе бель,
Калядны час развітваецца з намі,
Плыве ў вясну зімовы карабель.

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga