Першы ў гісторыі Беларусі

Важнае Грамадства

У пракуратуры Дзятлаўскага раёна адбылася сустрэча, прысвечаная электаральнай кампаніі 2024 года.

Аб асаблівасцях выбарчага заканадаўства супрацоўнікам структуры расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

– Адзіны дзень галасавання – важны ў гісторыі Беларусі. Упершыню ў нашай краіне будуць выбірацца дэпутаты ўсіх узроўняў – ад райсаветаў да Парламента. Першы ў суверэннай гісторыі нашай краіны адзіны дзень галасавання беларусы правядуць 25 лютага, – нагадала яна.

Вольга Мікалаеўна расказала, што цяпер у нашай краіне ідзе працэс утварэння ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў, які будзе прадаўжацца да 25 студзеня. Аднак у Дзятлаўскім раёне ўсе ўчастковыя выбарчыя камісіі ўжо створаны, інфармацыю аб іх можна даведацца на сайце райвыканкама ў раздзеле, прысвечаным адзінаму дню галасавання, і ў раённай газеце “Перамога”.

 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: