Рэспубліканскі суботнік у Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Грамадства Свежыя навіны

Навучэнцы і педагагічны калектыў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы рыхтуюцца дастойна сустрэць 75-годдзе вызвалення Беларусі.

Удзел у акцыях, экскурсіі ад помніка да помніка, сустрэчы са сваякамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай Вайны, жыхарамі мікрарайона школы, якія былі вывезены ў Германію, паходы па месцах баявой славы – гэтыя і іншыя формы выкарыстоўваюць педагогі, рыхтуючыся да гэтай светлай даты.

У час Рэспубліканскага суботніка, які быў прысвечаны году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі навучэнцы, настаўнікі, работнікі ўстановы выйшлі, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол школы. Акрамя гэтага высадзілі 30 пладовых дрэў і кустарнікаў: з іх 10 яблынь, 10 вішань і 10 кустоў.

Таксама шчыравалі ў школьных цяпліцах: пікавалі расаду кветак, перцаў і таматаў.

Працавалі ўсе з вялікім задавальненнем.

Алеся Верамейка,
навучэнка 10 класа Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы



Теги: