Калі прыходзіць на асабісты прыём?

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Зацверджаны графік асабістых прыёмаў грамадзян, іх прадстаўнікоў, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў кіраўніцтвам Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Так, начальнік аддзела Таццяна Аляксандраўна Пратаковіч будзе праводзіць асабістыя прыёмы кожную першую сераду месяца з 9 да 13 гадзін і кожную трэцюю з 14 да 18 гадзін. Звяртацца ў кабінет № 8.

Да намесніка начальніка аддзела Дзмітрыя Леанідавіча Лупача на асабісты прыём можна звяртацца кожную другую сераду месяца месяца з 9 да 13 гадзін і кожную чацвёртую з 14 да 18 гадзін. Звяртацца ў кабінет № 7.

Можна задаваць пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта. Папярэдні запіс ажыццяўляе інспектар па дакументацыйным забеспячэнні ў рабочыя дні з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін па тэлефоне 6-46-31. У выхадныя і святочныя дні запіс вядзецца дзяжурным следчым.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 годзе № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” у выпадку, калі на час прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб’яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, прыём пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.

Пісьмовыя звароты па кампетэнцыі ўстановы можна накіроўваць на адрас: 231471, г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5 (Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь). Электронныя – падаць праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў.

Тэлефон гарачай лініі Дзятлаўскага РАСК 6-46-20.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga