Ведае ўчастковы. Пра кепскія звычкі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Пытанне: ці можна прыцягнуць да адказнасці грамадзяніна, які курыць і дэманстратыўна нецэнзурна выказваецца ў грамадскім месцы на адрас людзей, якія знаходзяцца побач?

Адказвае ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Віталій Грышук:

– У адпаведнасці з Палажэннем аб дзяржаўным рэгуляванні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2022 года № 28 “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў”, забараняецца курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння ў забароненых месцах. Адказнасць за парушэнне патрабаванняў палажэння прадугледжана артыкулам 19.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Адказнасць жа за абразлівае прыставанне да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян і праяўляюцца ў відавочнай непавазе да грамадства, прадугледжана артыкулам 19.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, дзеянні грамадзяніна, які курыць у забароненым заканадаўствам месцы і нецэнзурна выказваецца з мэтай парушыць грамадскі парадак і спакой грамадзян, з’яўляюцца адміністрацыйнымі правапарушэннямі, за якія прадугледжаны не толькі штраф, але і грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga