Школьны мерыдыян

Грамадства Свежыя навіны

Ад усёйдушы

Для навучэнцаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы стала традыцыяй напярэдадні надыходзячых святаў віншаваць жыхароў пасёлка з Новым годам і Калядамі. З нагоды адкрыцця акцыі “Нашы дзеці”ДзедМароз, Снягурка, валанцёры школы выйшлі на вуліцы пасёлка, каб пажадаць усім здароўя, шчасця, поспехаў, дабрабыту і выканання жаданняў. Цімураўцы і валанцёры школы заклікаліўсіхактыўнаўключыцца ў акцыю, болішнімідобрыя справы не бываюць.

Такое ж перадсвяточнае віншаванне прайшло і ў Дварэцкай сярэдняй школе.Тут Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі вучняў і настаўнікаў школы з наступаючымі навагоднімі святамі, нагадалі пра сутнасць акцыі “Нашы дзеці”, а таксама павадзілі карагоды вакол ёлкі.

Мой выбарадказнасць і самакантроль

Пад такой назвай у 5-7 класах Круцілавіцкай сярэдняй школы прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі .

Настаўнік ваенна-патрыятычнага выхавання засяродзіў іх увагу на тым, што цягне за сабой неабдуманы ўчынак, хуліганства.  Падчас занятку былі разгледжаны рэальныя сітуацыі, якія могуць часцей за ўсё ўзнікаць сярод падлеткаў. Выснова, якую зрабілі навучэнцы, – кожнаму чалавеку неабходна фарміраваць у сабе такія якасці, як адказнасць і самакантроль, якія дапамагаюць пераадольваць жыццёвыя цяжкасці, быць паспяховымі, добрымі людзьмі.

Такі ж дзень інфармавання прайшоў у Дварэцкай сярэдняй школе сярод навучэнцаў 4-11 класаў.

На мерапрыемства быў запрошаны інспектар інспекцыі пасправах непаўналетніх Дзятлаўскага РАУС Мікалай Філіповіч.

Урокі памяці і гісторыі

У гімназіі № 1 горада Дзятлава для навучэнцаў 5 “Б” класа быў праведзены адзіны ўрок “Ефрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”. Нягледзячы на тое, што прайшло амаль 9 стагоддзяў пасля смерці падзвіжніцы, але і ў нашы дні вобраз Ефрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы зямлі беларускай, з’яўляецца сімвалам нацыі. Гімназісты даведаліся аб жыцці і дзейнасці асветніцы, аб яе справах на карысць Айчыны і народа, а таксама гісторыю стварэння знакамітага крыжа ювелірам Лазарам Богшам – шэдэўра старажытнабеларускага мастацтва.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga