Калі сям’я зусім не ціхі прыстанак

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Да бытавой злачыннасці адносяцца правапарушэнні, якія ўчыняюцца самымі блізкімі людзьмі – бацькам, маці, сястрой, братам, суседзямі.

Нягледзячы на тое, што часта яны маюць латэнтны характар, рана ці позна ўсё таемнае становіцца яўным. Міліцыя нагадвае жыхарам раёна аб мерах адказнасці за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць жыцця і здароўя, у тым ліку ўчыненыя ў стане алкагольнага ап’янення і ў адносінах да блізкіх сваякоў.

Правапарушэннямі ў сферы сямейна-бытавых адносінаў з’яўляюцца супрацьпраўныя дзеянні з замахам на жыццё і здароўе, асабістую свабоду, гонар і годнасць чалавека, грамадскі парадак, у аснове якіх ляжаць непрыязныя адносіны або раптоўны канфлікт паміж блізкімі і членамі сям’і.

Хатні гвалт можа ўяўляць сабой наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сексуальнага характару, якія адзін з членаў сям’і выкарыстоўвае да іншага, чым парушае яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і наносіць фізічныя ці псіхічныя пакуты.

Калі вы сталі ахвярай правапарушэння ў сферы хатняга гвалту, вам або членам вашай сям’і нанесены цялесныя пашкоджанні, неадкладна звярніцеся ў міліцыю. Праваахоўнікі выдадуць накіраванне для праходжання судова-медыцынскай экспертызы для ўстанаўлення ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў. Калі яны лёгкія і прывялі да кароткачасовага расстройства здароўя, свае правы можна абараніць у прыватным парадку – шляхам падачы ў суд заявы аб прыцягненні вінаватай асобы да крымінальнай адказнасці. Да правапарушальніка можа быць выкарыстана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, або арышту на тэрмін да трох месяцаў. Вінаватая асоба можа быць прыцягнута і да адміністрацыйнай адказнасці за нанясенне пабояў, фізічнага болю і псіхічных пакут, лёгкага цялеснага пашкоджання, якое не выклікала кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці.

Да злачынстваў супраць жыцця і здароўя адносяць: забойства; наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання; менш цяжкага цялеснага пашкоджання; катаванне. Да злачынстваў супраць асабістай свабоды, гонару і годнасці – пагрозу забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэннем маёмасці.

Калі вам вядома, што ў якой-небудзь сям’і склалася неспрыяльная абстаноўка, узнікаюць канфлікты, члены сям’і злоўжываюць спіртнымі напоямі, дзеці знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, паведамляйце аб гэтым у раённы аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.

Вадзім ШЧУРСКІ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga