Дзень падпісчыка са Снягурачкай “Перамогі”

Важнае Грамадства

21 снежня ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты разам з работнікамі пошты правялі пераднавагодні дзень падпісчыка.

Тут сяброў раёнкі чакалі прыемныя сюрпрызы і марафон пажаданняў на 2024 год ад галоўнай Снягурачкі рэдакцыі газеты “Перамога” – спецыяліста па рэкламе Марыны Ляшчун.

Дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску: усіх, хто  выпісаў “Перамогу” на квартал, чакала бяспройгрышная латарэя, якую прапаноўвала раённая газета.

Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць на старонках газеты фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце – асноўная акалічнасць, дзякуючы якой жыхары Дзятлаўшчыны сябруюць з “Перамогай”. Дзякуй вам за гэта, паважаныя чытачы!

Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga