Формула здароўя. Што такое ранні дзіцячы карыес?

Грамадства Свежыя навіны

Карыес ‒ захворванне зубоў, якім хварэюць людзі любога ўзросту, у тым ліку і дзеці.

Аб прафілактыцы карыесу і гігіене поласці рота дзіцяці расказала стаматолаг-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ Святлана Басай.

Пытанне: што такое ранні дзіцячы карыес?

Адказ: ранні дзіцячы карыес – гэта любое карыёзнае паражэнне зуба, якое ўзнікае ў першыя тры гады жыцця дзіцяці.

Пытанне: чаму ўзнікае дзіцячы карыес?

Адказ: асноўнымі фактарамі рызыкі развіцця дзіцячага карыесу з’яўляюцца нерацыянальнае харчаванне, нездавальняючая гігіена поласці рота, ранняе інфіцыраванне карыесагеннай мікрафлорай і зніжэнне ахоўных фактараў арганізма дзіцяці.

Пытанне: што рабіць, каб абараніць дзіця ад карыесу?

Адказ: прафілактыка дзіцячага карыесу пачынаецца з гігіены рота бацькоў. Чысціце зубы два разы на дзень, рэгулярна наведвайце стаматолага. Пасля таго, як у дзіцяці прарэжуцца зубы, адмоўцеся ад кармлення па патрабаванню ‒ карміце малога не больш за пяць разоў на дзень. Ноччу давайце дзіцяці ваду, а ў якасці перакусаў выкарыстоўвайце несалодкую ежу (сыр, кефір, тварог, яйкі). Радзей давайце кампот і сок, пазбягайце салодкага ў другой палове дня і па-за асноўных прыёмаў ежы.

Пытанне: як даглядаць зубы дзіцяці?

Адказ: з моманту прарэзвання зубоў працірайце іх вільготнай марлевай сурвэткай або спецыяльнай сіліконавай шчоткай. Паступова можна будзе перайсці да звычайнай зубной шчоткі. Падбірайце яе, зыходзячы з ўзросту дзіцяці. Для чысткі зубоў выкарыстоўвайце дзіцячую зубную пасту за фторам. Наведвайце стаматолага два разы на год.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup