Чарговая ахвяра фішынгавай спасылкі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа на невядомую асобу, якая з выкарыстаннем інтэрнэту для далейшага крадзяжу грашовых сродкаў праз фішынгавую спасылку атрымала доступ да адкрытага на імя Ж. рахунка ў ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Шляхам унясення ў камп’ютарную сістэму лжывых звестак аб выкарыстанні банкаўскай карткі яе ўладальнікам, зламыснік выкраў з карт-рахунка грашовыя сродкі ў суме больш за 300 рублёў.

Праваахоўнікі нагадваюць жыхарам раёна, што фішынгавая спасылкі звычайна “маскіруюцца” пад афіцыйны вэб-сайт банка і адрозніць іх складана. Такі спосаб выкарыстоўваецца махлярамі ў атрыманні асабістай інфармацыі кліентаў і крадзяжу грошай. Злачынцы могуць накіроўваць такія спасылкі па электроннай пошце ці праз паведамленні ў сацыяльных сетках, іншымі спосабамі камунікацыі. Робяць гэта для атрымання лагінаў, пароляў, нумароў крэдытных картак, іншай канфідэнцыяльнай інфармацыі кліентаў.

Карыстальнікам банкаўскіх картак варта быць асабліва асцярожнымі пры атрыманні падазроных паведамленняў ад банка. Найлепш заўсёды грунтоўна правяраць сапраўднасць спасылак і вэб-сайтаў перад прадастаўленнем на іх асабістых даных.

Асцярожна: дачныя злодзеі

З надыходам халадоў гаспадары нежылых дамоў у сельскай мясцовасці, якія выкарыстоўваюць іх у якасці дачаў і месцаў адпачынку на ўлонні прыроды, усё радзей бываюць на сваіх участках.

Чужая маёмасць, пакінутая без нагляду, прываблівае аматараў лёгкай нажывы. Нядаўна на Дзятлаўшчыне за адзін дзень былі зарэгістраваны адразу два такія крадзяжы: у вёсцы Панікарты і Норцавічы.

Засцерагчыся ад дачных злодзеяў дапамогуць простыя меры бяспекі:

– пастаўце надзейныя замкі і сістэмы на дзверы і вокны, якія могуць уключаць у сябе сігналізацыю, відэаназіранне, датчыкі руху, рашоткі;

– перад ад’ездам пераканайцеся, што ўсё надзейна зачынена;

– выкарыстоўвайце таймеры для ўключэння святла і тэлевізара, каб стварыць уражанне, што дом жылы;

– падтрымлівайце дагледжаны выгляд участка, павесьце надзейныя замкі на варотах і агароджы;

– не пакідайце ў пакоях каштоўныя рэчы, якія відаць праз акно, лепш зачыніць іх у каморы;

– папрасіце суседзяў, якія застаюцца ў вёсцы, наглядаць за вашай маёмасцю.

Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga