Прымірэнне ў судзе магчыма

Важнае Грамадства

Міравым пагадненнем скончылася ў судзе спрэчка паміж двума знаёмымі.

Адзін з іх у маі 2021 года зрабіў заказ у другога на выраб двух помнікаў і надмагільныхпрыладаўз укладкай пліткі на месцы пахавання ў вёсцы Явар.

У красавіку 2022 года грамадзянін М. вырабіў усё неабходнае і дамовіўся з заказчыкам, што на працягу тыдня работа будзе зроблена. Другі ў сваю чаргу перадаў грамадзяніну М. за выкананне дадзенай паслугі 400 долараў ЗША,пры гэтым пісьмовага дагавора бакі не заключылі. Сваё абяцанне індывідуальны прадпрымальнік не выканаў, пасля чагозаказчык звярнуўся ў суд з іскам аб спагнанні сумы асноўнага доўгу, працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі, кампенсацыі маральнай шкоды і расходаў па аплаце дзяржпошліны, выплачанай пры звароце ў суд.

У час папярэдняга судовага разбіральніцтва ўдзельнікі спрэчкі заключылі міравое пагадненне на прымальных для абодвух бакоў умовах, якое зацверджана судом.

Даведка

Дасягненне бакамі прымірэння магчыма на любой стадыі грамадзянскага працэсу і з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў судовай дзейнасці.

Прымірэнне садзейнічае фарміраванню культуры вырашэння канфліктных сітуацый, эканоміі бюджэтных сродкаў, памяншэнню судовых выдаткаў,а таксама забяспечвае эфектыўную абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, юрыдычных асобаў і дзяржавы.

Вадзім ДУБРОЎСКІ,
старшыня судаДзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga