ГрадусПлюс. Нічога святога

Важнае Грамадства

У Дзятлаве многа памятных месцаў, якія шануюцца і падтрымліваюцца ў парадку.

Многія з іх уключаны ў экскурсійныя маршруты райцэнтра. Шкада, што мясцовыя аматары гарачыльных напояў наведваюць іх для сваіх, зусім не духоўных мэтаў.

Дзятлаўчанка, якая ходзіць з работы побач з яўрэйскімі могілкамі, заўважыла, што пад дзвюма разгалістымі грушамі, якія растуць побач з агароджай, нехта зрабіў імправізаваны “бар пад акрытым небам”. На месцы, з абодвух бакоў аддаленым ад праезнай часткі, часцяком збіраюцца кампаньёны па выпіўцы, распіваюць алкаголь і пакідаюць пасля сябе бутэлькі, шкло, пачкі ад цыгарэт, не цураючыся таго, што бавяць свой час побач з сакральным месцам. Закусваюць, відаць, таксама грушамі з дрэваў.

Ацэнка іх учынку як з боку маралі, так і падтрымання парадку на зямлі відавочная. Нераўнадушныя дзятлаўчане і камунальныя службы рэгулярна прыбіраюць смецце пад ігрушамі, а ў хуткім часе яно з’яўляецца зноў.

І хто ведае, як дастукацца да сумлення тых, хто даўно ўтапіў яго ў бутэльцы? Пытанне застаецца адкрытым.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga