Зрабіце свой “Крок да даўгалецця”

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

28 верасня ў 11 гадзін на стадыёне “Колас” у Дзятлаве адбудзецца марафон па скандынаўскай хадзе для людзей старэйшага пакалення, далучыцца да якога запрашаюць наведвальнікаў установаў сацыяльнага абслугоўвання, ветэранаў фізкультуры і спорту, сярэбраных валанцёраў і іншых жадаючых.

Цэнтралізаваны старт рэспубліканскага спартыўнага свята будзе аб’яўлены ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці ў рамках мерапрыемства “Час новых перамогаў”, прымеркаванага да Дня пажылых людзей. Паралельна ў сваіх рэгіёнах да яго далучацца жадаючыя з усіх раёнаў рэспублікі.

Галіна КАСЦЮК,
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей ЦСАН горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga