Першавераснёўская лінейка для асаблівых навучэнцаў

Грамадства Свежыя навіны

Свята ведаў адкрыла дзверы ў новы навучальны год для наведвальнікаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Гасцямі ўрачыстай лінейкі ва ўстанове сталі не толькі бацькі асаблівых дзяцей, але і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская, сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. А добры настрой і ўсмешкі ўсім прысутным дарыла каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка, якая прыйшла да дзятвы ў вобразе дамавічка Кузі.

З Днём ведаў дзяцей і дарослых павіншавала дырэктар установы Марына Гуговіч. Эстафету добрых пажаданняў перанялі вядучыя ўрачыстасці Таццяна Малаед і Святлана Ранцэвіч. На сваю першую лінейку прысутных гасцінна запрасіла першакласніца Марыя Гузоўская, якую падтрымала яе настаўніца Наталля Лупач.

Свята атрымалася яркім і пазітыўным з падарункамі ад гасцей, конкурсамі, гульнямі і прадказаннямі на новы навучальны год ад дамавічка Кузі.

 

Напрыканцы першакласніца Марыя з дапамогай упрыгожанага стужкамі званка абвясціла аб пачатку першага ў гэтым навучальным годзе ўрока “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: