Кінастужка “На другім беразе”. Чым прывабіла?

Важнае Грамадства

У Беларусі прадаўжаецца дэманстрацыя гістарычнай драмы “На другім беразе”, паказ якой стартаваў да Дня народнага адзінства.

Дзятлаўчане таксама актыўна ўключыліся ў прагляд і дзеляцца сваімі ўражаннямі ад убачанага.

Марына Жых, кінавідэадэманстратар аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці:

– Стужка падабаецца, бо яна жыццёвая, якасная, да таго ж я люблю гістарычнае кіно. Асабіста мне ўжо давялося “пракруціць” яе для гледачоў некалькі разоў. Наперадзе выезды ў розныя куткі нашага раёна, каб і там людзі пазнаёміліся са зместам гэтай гістарычнай драмы. Радуе, што ў суайчыннікаў яна карыстаецца папулярнасцю. Мяркую, у гэтага кінафільма, як і ў гістарычнага “Анастасія Слуцкая”, надзейная і папулярная будучыня. Я раю схадзіць на стужку ўсім, хто любіць Беларусь, шануе родную гісторыю і радуецца поспехам свайго народа. На экране ўсё дасціпна, эмацыйна, надзённа.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga