Кінастужка “На другім беразе”. Чым прывабіла?

Важнае Грамадства

У Беларусі прадаўжаецца дэманстрацыя гістарычнай драмы “На другім беразе”, паказ якой стартаваў да Дня народнага адзінства.

Дзятлаўчане таксама актыўна ўключыліся ў прагляд і дзеляцца сваімі ўражаннямі ад убачанага.

Уладзімір Крупіца, навучэнец 11 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава:

– Безумоўна, мне спадабаўся кінафільм “На другім беразе”, бо ён падрабязна і глыбока апісвае падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Гэта і правакацыі польскіх уладаў, і дзеянні, якія прадпрымала савецкая ўлада. Мне спадабалася вельмі рэалістычная ігра акцёраў, асабліва тых, якія выконвалі, мяркую, самыя складаныя ролі – шпіёнаў і разведчыкаў.

Было цікава даведацца думкі і пачуцці простага чалавека Паўла, якога ўсе лічылі халопам і маці якога загінула ад рук польскіх акупантаў. Гэты герой трымаўся вельмі цвёрда і прайшоў нялёгкі шлях ад простага беларуса-заходніка да ўдзельніка барацьбы за вызваленне і незалежнасць Беларусі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga