Валодайце зброяй афіцыйна

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Па пытаннях абароту і рэгістрацыі зброі неабходна звяртацца ў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.

Прыём грамадзян у кабінеце № 27 (другі паверх) вядзе старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі маёр міліцыі Сяргей Уладзіміравіч Юшкевіч. Пры яго адсутнасці – начальнік аддзела падпалкоўнік міліцыі Андрэй Яўгеньевіч Юшкевіч.

Звяртацца можна па аўторках і чацвяргах з 15 да 20 гадзін; серадах, пятніцах, суботах – з 8 да 13 гадзін; выхадныя дні – нядзеля і панядзелак.

Кошт правядзення адміністрацыйных працэдур складае 1 базавую велічыню, цяпер яе памер – 37 беларускіх рублёў. Задаць пытанні і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне 2-23-31.

Міліцыя нагадвае, што за дзеянні, звязаныя з незаконным абаротам зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць. Ад яе вызваляюцца асобы, якія здадуць такія рэчы добраахвотна. Аб жаданні гэта зрабіць, а таксама аб вядомых фактах незаконнага абароту зброі можна паведамляць па тэлефонах 8-029-5806042, 8-029-3508064. Ананімнасць гарантуецца.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga