Буктрэйлер – лепшая рэклама кнігі

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Сучаснаму чытачу патрэбна сучасная бібліятэка, а таму работнікі філіяла “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” шукаюць новыя і эфектыўныя формы работы.

Каб не згубіць свайго карыстальніка, прытрымліваемся наступных прынцыпаў: даступнасці, традыцый і наватарства. Тут выкарыстоўваюцца розныя сродкі і формы бібліятэчнай работы дзеля прыцягнення чытачоў да больш актыўнага наведвання бібліятэкі і, як вынік, дзеля развіцця чытання. Некаторыя задумкі вельмі цікавыя. Адным з варыянтаў стаў буктрэйлер. Гэта рэкламны відэаролік, мэта якога – абудзіць цікавасць да творчасці пэўнага аўтара або жаданне прачытаць праграмны твор. Такія рэкламы часта дэманструе тэлебачанне перад паказам новага серыялу або фільма, каб яго захацелася паглядзець і прыцягнуць як мага больш людзей. У нашым выпадку буктрэйлер служыць імпульсам, які абуджае цікавасць да пазнання літаратуры, чытання ў арыгінале, а не ў скарочаным выглядзе. І каб стварыць рэкламны відэаролік, работнікі бібліятэкі  прадумваюць змест, фотаздымкі, устаўляюць фрагменты фільма (калі твор быў экранізаваны) і г.д. Адным словам, прыдумаць яркую рэкламу з цікавым зместам. На стварэнне аднаго буктрэйлера патрэбна прыкладна два-тры тыдні.

Так, філіял “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб ” падрыхтавала шмат буктрэйлераў па дзіцячых і дарослых кнігах на любы густ, напрыклад: па творы Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, Раісы Баравіковай “Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў” і інш. Бібліятэка ўдзельнічае ў раённым інтэрнэт-праекце “Я– кніга-юбіляр!”, бібліятэчным тэлеканале “В гостях у сказки” і інш.  Для самых маленькіх чытачоў ствараем розныя  цікавыя казкі, дзе можна не толькі паслухаць, але і паглядзець яе. Бібліятэка стараецца ісці ў адным кірунку з чытачамі, каб ім было “Чытаць – модна, наведваць бібліятэку – прэстыжна”.

Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga