Узнагароды – да прафесійнага свята

Важнае Грамадства

30 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў гандлю.

Са святам гандлёвую сферу Дзятлаўшчыны павіншаваў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Аляксей Уцін.

За шматгадовую сумленную працу, асабісты ўклад у развіццё гандлю раёна і ў сувязі з прафесійным святам Падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны дырэктар магазіна “Еўраопт” гандлёвай сеткі “Еўраторг” Таццяна Маліка  і старшы кантралёр-касір магазіна Ганна Аляксейчык.

Такі ж Падзячны ліст Аляксей Уладзіміравіч уручыў прадаўцу магазіна “Вікторыя” ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Святлане Вайчык.

Ён пажадаў работнікам гандлёвай сферы раёна сумленных і шчодрых пакупнікоў, росту продажаў, павышэння прыбытку, павагі калег і начальства, а таксама моцнага здароўя, добрага настрою, удачы ва ўсіх справах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga