Не купляйце сурагат

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама вядуць мэтанакіраваную работу па канфіскацыі з незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай вадкасці, алкагольных напояў, іх паўфабрыкатаў і апаратаў для вырабу.

За І паўгоддзе 2023 года было выяўлена 10 адміністрацыйных правапарушэнняў, канфіскавана 149,5 літра такой прадукцыі, у тым ліку самагон і 146 літраў брагі, 2 самагонныя апараты.

Кругласутачна ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042, таксама можна тэлефанаваць ва ўпраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама на нумар 8-0152-79-73-33. Ананімнасць гарантуецца.

Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga