Цяпер “Тры цаны” і ў Дзятлаве

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Новы магазін гандлёвай сеткі нізкіх цэн “Тры цаны” па вуліцы Горкага, 10 у райцэнтры расчыніў свае дзверы для пакупнікоў.

Аб гандлёвым аб’екце, яго калектыве і прадстаўленай прадукцыі расказала загадчыца магазіна Кацярына Стома:

– Мы адкрыліся 30 чэрвеня і запрашаем дзятлаўчан па пакупкі. Дэвіз нашай гандлёвай сеткі – дапамагчы кожнаму кліенту хутка, эканомна і даступна знайсці і набыць тавар, які яму спадабаўся. З дня адкрыцця мы назіраем значны прыток пакупнікоў, нават склалася ўражанне, што тут паспеў пабываць кожны жыхар райцэнтра. Тавары ў магазіне “Тры цаны” падзелены на аддзелы, дзе можна з лёгкасцю знайсці патрэбнае. Што тычыцца асартыменту, то ў нас прадстаўлены пазіцыі: сад і агарод, посуд і сервіроўка, канцтавары і творчасць, кухонныя прыналежнасці, тавары для дома, касметыка і парфум і, вядома ж, прадукты харчавання.

Загадчыца магазіна адзначыла таксама, што тут сабраўся дружны, згуртаваны калектыў, аднак персанал набраны пакуль не поўнасцю, і гандлёвая кропка яшчэ знаходзіцца ў пошуку новых супрацоўнікаў. Дадала і прыемную інфармацыю для пакупнікоў: яны могуць аформіць у магазіне карты для скідак. Яны  выкарыстоўваюцца па прынцыпе: чым большая сума пакупкі, тым большая будзе скідка, ёсць бонус і для імяніннікаў – у дзень нараджэння скідка складзе 10 % ад пакупкі. Цэны на тавары ў магазіне абнаўляюцца кожныя 2 тыдні. Рэжым яго работы: з 9 да 21 гадзіны кожны дзень, без выхадных.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся і пакупнікі новай гандлёвай кропкі райцэнтра:

Надзея Каско:

– Сапраўды цудоўны, патрэбны для ўсіх магазін з вельмі прыемнымі цэнамі і добрым абслугоўваннем. Думаю, знайсці ў ім можна практычна ўсё.

Андрэй Якімчык:

– Вельмі добры магазін з паніжанымі цэнамі. Вядома, даўно пара было адкрыць яго ў нашым горадзе, паколькі бліжэйшы знаходзіцца толькі ў Навагрудку. Магу сказаць, што асартымент вельмі вялікі і нядрэнны. Тут чыста, утульна і працуе ветлівы персанал.

Мікіта ПАПРОЦКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga