“Пинскдрев” – зноў у Дзятлаве

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У будынку магазіна “Мэбля” па вуліцы Слонімскай адчыніў свае дзверы фірменны магазін кампаніі “Пинскдрев”.

13 красавіка адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.

– Гэта 25-ы магазін кампаніі на Гродзеншчыне, спадзяюся, ён парадуе пакупнікоў. Дзятлаўчане і госці горада змогуць набыць не толькі мэблю, прадстаўленую ў гандлёвых залах, але і ўвесь асартымент вытворцы ў жаданым памеры і камплектацыі. Тавар можна выбраць як непасрэдна ў магазіне, так і па друкаваным або электронным каталогу. У Дзятлаве, як і ва ўсіх нашых фірменных аб’ектах гандлю, будуць дзейнічаць растэрміноўкі, скідкі, распродажы і акцыі, – адзначыў дырэктар унітарнага прадпрыемства “Пинскдрев-Гродна” Пётр Мароз.

– Можна пабудаваць дом і зайсці да нас, каб абставіць мэбляй кожны яго пакой, – запэўніла намеснік дырэктара Святлана Мароз. – Графік работы магазіна: з аўторка па пятніцу – з 10 да 19 гадзін, субота – з 10 да 17 гадзін, нядзеля – з 10 да 13 гадзін.

Для зручнасці пакупнікоў прастора гандлёвай залы разбіта на тэматычныя зоны – “гасціная”, “спальня і дзіцячы пакой”, “прыхожая”, “кухня”, дзе можна паглядзець корпусную і мяккую мэблю, пакратаць, пры дапамозе прадаўцоў-кансультантаў праверыць яе функцыянаванне. Таксама ў асартыменце матрацы, карціны, пакрывалы, прадметы інтэр’еру.

Загадчыца магазіна “Пинскдрев” у Дзятлаве Ларыса Бурдэй расказала аб рабоце магазіна і прапановах для пакупнікоў:

– Мэблю ў нас можна набыць адразу (пры гэтым дзейнічае пастаянная скідка 10 %) або ў растэрміноўку: на тавар да 1 тысячы рублёў – 12 месяцаў пры першапачатковым узносе 20 % ад сумы, звыш 1 тысячы – на 18 месяцаў, першапачатковы ўзнос таксама 20 %. Аплачваць растэрміноўку можна як у Дзятлаве, так і любым фірменным магазіне Гродзенскай вобласці.

Каб лепш арыентавацца ў коштах, у магазіне працуе сістэма белых, жоўтых і чырвоных цэннікаў. Аднак акцыі актуальныя толькі для тых, хто гатовы набыць тавар адразу. З нюансамі выбару дапаможа разабрацца сама загадчыца або прадавец-кансультант Алёна Верамейка. У бліжэйшы час каманда магазіна “Пинскдрев” папоўніцца грузчыкам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga