Ствараем умовы даступнасці

Важнае Грамадства

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце распрацаваны парадак аказання сітуацыйнай дапамогі інвалідам пры іх звароце ў службу “адно акно” для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

У выпадку неабходнасці наведвання “аднаго акна” чалавеку, які суправаджае інваліда, неабходна загадзя па адным з нумароў тэлефонаў: 2-17-61 або 142, паведаміць работніку службы аб плануемым візіце і патлумачыць характар і аб’ём дапамогі, якая патрабуецца.

Для большай сацыяльнай інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі на ўваходзе ў будынак дзятлаўскай службы “адно акно” цяпер замацавана таблічка з выкарыстаннем шрыфта Брайля, на якой прапісаны графік работы службы.

Тактыльная таблічка ўяўляе сабой невялікую плоскасць, на якой спецыяльным чынам выбіты код, за якім хаваецца важная інфармацыя для людзей са слабым зрокам і невідушчых.

Нагадаем, што служба “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама знаходзіцца па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga