Перамога на выездзе

Важнае Спорт і турызм

У горадзе Астраўцы адбыўся 4 тур чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі.

Сустракаліся “ФСК Дзятлава” і “Астравец”. Гульня завяршылася з лікам 6:1 на карысць дзятлаўчан. Ужо ў першым тайме каманда забіла 5 галоў без адказу ў вароты саперніка, на другі тайм была задача патрымаць мяч “у нагах”, захоўваючы перавагу ў ліку. Нашы футбалісты дапоўнілі яго яшчэ адным голам.

Забітыя мячы на рахунку Антона Агурцова, Максіма Дзмітрыевіча, Арцёма Гузіка і Аляксандра Сакуты.

Выніковая гульня дазволіла камандзе “ФСК Дзятлава” ўзначаліць турнірную табліцу з 9 ачкамі. Наступным матч з камандай “Ашмяны”  адбудзецца 10 чэрвеня на стадыёне “Колас” у Дзятлаве.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga