Дзятлаўшчына далучылася да “Дыктоўкі Перамогі”

Галоўнае Грамадства

Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, гэта міжнародная асветніцка-адукацыйная акцыя прысвечана Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Яна скіравана на павышэнне гістарычнай адукаванасці падрастаючага пакалення, паглыбленне ведаў аб ваенным ліхалецці, павышэнне патрыятычнага патэнцыялу моладзі.

У нашай краіне арганізатарам праекта “Дыктоўка Перамогі” выступіў  Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Да напісання работ беларусы далучыліся ў адзіны дзень – 27 красавіка 2023 года. На Дзятлаўшчыне ўдзельнікамі акцыі сталі ўстановы адукацыі раёна.

Дыктоўка складалася з 25 заданняў, распрацаваных Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Акцэнт быў зроблены на трагедыю ў Хатыні і генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На напісанне “Дыктоўкі Перамогі” было вылучана 45 хвілін. Удзельнікі атрымалі ў раздрукаваным выглядзе індывідуальныя камплекты матэрыялаў, у тым ліку пранумараваны бланк з заданнямі і бланк для адказаў. Кожнаму з іх быў прысвоены індывідуальны ідэнтыфікацыйны нумар, які ўключаў код вобласці, нумары тэрытарыяльнай пляцоўкі і парадкавы нумар удзельніка.

Пераможцы асветніцка-патрыятычнай акцыі “Дыктоўка Перамогі” будуць вызначаны на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях па максімальнай колькасці балаў, набраных за найменшы час.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga