Падведзены вынікі анлайн-праекта

Грамадства Свежыя навіны

Арганізатарамі анлайн-праекта “# Піянеры сучаснасці”, прысвечанага Году міру і стварэння, стала творчая група навучэнцаў і педагогаў Раклевіцкай базавай школы пры падтрымцы савета піянерскай арганізацыі раёна.

На працягу месяца навучэнцы актуалізавалі свае веды аб піянерскім руху, яго гісторыі і героях, удзельнічалі ў віншавальных марафонах, расказвалі аб дзейнасці сваіх піянерскіх дружын. Каманды з 7 установаў адукацыі раёна прымалі актыўны ўдзел у выкананні 5 этапаў анлайн-гульні.

Адметнай асаблівасцю праекта стала выкарыстанне розных дыстанцыйных формаў: работа з Google-прэзентацыямі, Google-формамі, віртуальнай дошкай, выкананне інтэрактыўных заданняў на платформе LearningApps.

Па выніках праекта дыпломам I ступені ўзнагароджана каманда “ Іскрынкі” Казлоўшчынскай сярэдняй школы, II ступені – каманда “Юнацтва” Раклевіцкай базавай школы, III ступені – каманда “Супердзеці” Гезгалаўскай сярэдняй школы.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga