Якія спецыялісты працуюць на пошце?

Грамадства Свежыя навіны

У рамках прафарыентацыйнай акцыі “Дзень з прадпрыемствам” васьмікласнікі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава разам з галоўным спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марынай Падгайскай наведалі Дзятлаўскі раённы вузел паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта”.

Начальнік аддзялення Наталля Цітова расказала школьнікам аб асноўных кірунках работы і запрасіла іх у пакой паштальёнаў, дзе дзеці пабачылі, як ажыццяўляецца сарціроўка тавараў.

На другім паверсе аддзялення знаходзяцца пераважна адміністрацыйныя памяшканні, там Наталля Мікалаеўна патлумачыла вучням, чым займаюцца спецыялісты вузла сувязі і дзе можна атрымаць адпаведную спецыяльнасць.

У наш час тэхналогіі сувязі выкарыстоўваюцца ў розных галінах беларускай эканомікі, а стаць кампетэнтным спецыялістам у гэтай сферы можна ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. У яе структуру ўваходзіць Віцебскі філіял і непасрэдна сама акадэмія, якая знаходзіцца ў Мінску. Асноўны аб’ём навучання праводзіцца на двух факультэтах. Першы прысвечаны інжынірынгу і тэхналогіям сувязі і ахоплівае не толькі паштовую сувязь і інфакамунікацыі, але і маркетынг у гэтай галіне, эканоміку і кіраванне, іншыя кірункі. Спецыяльнасці другога факультэта закліканы падрыхтаваць прафесіяналаў у галіне электрасувязі, тут можна атрымаць як сярэднюю, так і вышэйшую адукацыю. Ухіл зроблены на радыёвяшчанне і радыёсувязь, тэлекамунікацыі, спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне. Створаны факультэты давузаўскай падрыхтоўкі, дыстанцыйнага і завочнага навучання.

Ірына БАРАВІК,
намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga