І проста п’янства без прычын

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Летась у лячэбна-працоўныя прафілакторыі па рашэннях суда быў накіраваны 41 дзятлаўчанін (годам раней – 30), у тым ліку 14, якія мелі судзімасць (годам раней – 10).

За незаконны абарот алкагольнай прадукцыі да адказнасці прыцягнута 15 асобаў, усяго канфіскавана 1211,2 літра, у тым ліку 1116 літраў самагоннай брагі, 87,3 літра самагону, 7,89 літра спіртазмяшчальнай вадкасці, а таксама 2 самагонныя апараты.

Разам з тым на Дзятлаўшчыне з 47 да 61 павялічылася колькасць злачынстваў у стане алкагольнага ап’янення.

Пытанні прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў патрабуюць сістэмнай і мэтанакіраванай работы зацікаўленых органаў і ўстановаў, працоўных калектываў, грамадскіх фарміраванняў, выканаўча-распарадчых органаў на месцах.

Летась пракуратурай раёна былі праведзены 4 праверкі выканання патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з п’янствам і наркаманіяй, прафілактыцы правапарушэнняў, па выніках якіх на адрас суб’ектаў прафілактыкі ўнесены 2 прадстаўленні, вынесены 23 афіцыйныя папярэджанні, да 5 асобаў прыняты меры матэрыяльнага ўздзеяння ў выглядзе пазбаўлення прэміяльнага ўзнагароджання.

Статыстычныя даныя сведчаць, што на тэрыторыі Дзятлаўшчыны на 1 студзеня 2023 года з сіндромам залежнасці ад алкаголю зарэгістраваны 652 асобы. У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы прадугледжана 1,25 штатнай адзінкі доктара псіхіятра-нарколага, аднак занята 0,25, што не дазваляе належным чынам аказваць медыцынскую дапамогу залежным ад спіртнога асобам, вакансія доктара-нарколага не запоўнена з 2017 года.

Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga