Для абаронцаў міру і роднай зямлі (+відэа)

Галоўнае Культура і адпачынак

23 лютага самыя цёплыя, шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ад землякоў прымалі мужчыны Дзятлаўшчыны.

Адметна, што сёлетняе свята мужных духам людзей праходзіла не толькі ў юбілейную дату, але і ў Год міру і стварэння, надзейным гарантам якіх з’яўляюцца Узброеныя Сілы краіны. Пра гэтыя важныя каштоўнасці, на варце якіх стаіць беларуская армія і сілавыя структуры, на працягу свята ўзгадвалася не раз.

– За многія дзесяцігоддзі Дзень абаронцаў Айчыны стаў сямейным святам, бо ў нас паважаюць і цэняць тых, хто з’яўляецца абаронцамі сваіх сем’яў і Радзімы, – звярнуўся да прысутных старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Безумоўна, у гэты дзень мы найперш аддаём даніну памяці нашым ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія пазбавілі свет ад карычневай чумы, даніну павагі тым, хто многія гады прысвяціў воінскай службе, тым, хто стаіць на ахове рубяжоў нашай Радзімы. Канстытуцыйны абавязак кожнага грамадзяніна – абараняць сваю Айчыну, таму хачу пажадаць вам быць надзейнымі абаронцамі яе і сваіх сем’яў. Жадаю, каб вы абаранялі мір не са зброяй у руках, а ўмацоўваючы эканамічны патэнцыял нашай дзяржавы. Міра, дабра, утульнасці, спакою вам і вашым сем’ям.

палітычную дзейнасць і асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё беларускай дзяржаўнасці Андрэй Садоўскі ўручыў старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Валянціну Абухаву. Падзячныя лісты старшыні райвыканкама за актыўную грамадска-палітычную дзейнасць, патрыятычнае выхаванне моладзі і ў сувязі са 105-й гадавінай заснавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – ваеннаму камісару Дзятлаўскага раёна Генадзю Сураўцу і яго намесніку Аляксандру Бургуну.

– Сёння мы адзначаем сапраўды народнае свята, якое яўляе сабой мужнасць, гераізм, стойкасць, вернасць абавязку і воінскай прысязе, – павіншаваў прысутных Генадзь Суравец. – Вялікая Айчынная вайна паказала, што Чырвоная Армія вызваліла не толькі Савецкі Саюз, але і краіны Еўропы, падарыўшы нам Вялікую Перамогу. Афганская вайна, якая доўжылася больш за 9 гадоў, даказала, што савецкія афіцэры, сяржанты, прапаршчыкі, салдаты дастойна выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак, чацвёра нашых землякоў адзначаны вышэйшым званнем – Герояў Савецкага Саюза, многія ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі, некаторыя не вярнуліся з той вайны, але памяць пра іх жыве. Сучасная беларуская армія прадаўжае слаўныя традыцыі дзядоў і прадзедаў, за 105 гадоў Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь даказалі, што з’яўляюцца гарантам міру і стабільнасці. Віншую нашых дарагіх ветэранаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, ваеннаслужачых і грамадзянскі персанал ваеннага камісарыята, юнакоў раёна, якія праходзяць тэрміновую службу. Міра, дабрабыту, чыстага неба ўсім нам.

Падзячныя лісты ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна і вайсковых часцей 1234 і 5529 адпаведна Генадзь Суравец уручыў бацькам, сыны якіх годна выконваюць свой воінскі абавязак перад Радзімай – Станіславу і Марыі Куляшам за выхаванне сына Аляксея, Сяргею і Наталлі Гузоўскім за выхаванне сына Уладзіслава.

Песні, музычныя, танцавальныя нумары і добры настрой прысутным дарылі Тамара Ступак, група “Бархат”, Наталля Бузук, Ала Чарняўская, Таццяна Шостка, Алена Касцюк, выхаванцы групы № 9 дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава, узорны ансамбль “Зорачкі” Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў і яе філіяла № 2, АРТ-група “Натхненне”, сямейны дуэт Веры і Андрэя Добышаў, Аксана Кашляк.

Для землякоў гучалі пажаданні міру, здароўя, дабрабыту, поспехаў, спаўнення мараў.

Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga