“Краса Дзятлаўшчыны-2022”. Запрашаем

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Раённы конкурс грацыі і прыгажосці  пройдзе ў Дзятлаве.

Арганізатары мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю.

Фінал конкурсу будзе ўяўляць сабой відовішчнае тэатралізаванае прадстаўленне для шырокай аўдыторыі гледачоў.

Журы будзе ацэньваць прывабнасць, агульную эрудыцыю, пластыку, сцэнічную культуру, харэаграфічныя здольнасці, эстэтычны густ, пачуццё гумару прыгажуняў. Удзельніца, якая пераможа ў конкурсе, атрымае галоўны прыз – тытул “Краса Дзятлаўшчыны-2022”, стужку пераможцы і карону. Таксама вызначаць першую і другую віцэ-міс, міс фота, міс сімпатый гледачоў і міс топ-мадэль.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga