Андрэй Садоўскі: “Усе мы робім адну справу”

Важнае Улада

Сустрэчу з актывам Гродзенскай вобласці ў Навагрудку правяла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.

Уражаннямі ад форуму падзяліўся старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі:

– Абмяркоўвалася пытанне аб Усебеларускім народным сходзе, значнасць якога ведаем са сродкаў масавай інфармацыі і выступленняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Размова ішла менавіта аб якасным саставе яго ўдзельнікаў. Гэта павінны быць дзейсныя, актыўныя людзі ад народа, якія ведаюць і бачаць праблемы, маюць аўтарытэт і высокую ступень даверу ў насельніцтва.

Краевугольным каменем стаяла пытанне зваротаў грамадзян і больш чулых адносінаў да людзей: іх трэба не толькі слухаць, але і чуць, вырашаць праблемы. Надавалася вялікае значэнне рабоце кадраў на месцах. Дзе годны кіраўнік, там праблемы знімаюцца, а не выносяцца за перыметр раёна, вобласці, рэспублікі, бо, куды б яны ні паступалі, вырашаць усё роўна давядзецца на месцы.

Праўда, здараюцца сітуацыі, калі людзі, звяртаючыся, чакаюць выніку як нейкага цудадзейства, аднак усе дзеянні акрэслены рамкамі закона, які аднолькавы для ўсіх. Некаторыя лічаць, што чым у вышэйшую інстанцыю звернешся, тым хутчэй пойдзе працэс, аднак зварот усё роўна разглядаецца ў рамках закона.

Ацэнена і работа эканомікі ў перыяд санкцый, напаўняльнасць паліцаў магазінаў усімі неабходнымі харчовымі прадуктамі, касметыкай, сродкамі гігіены, бытавымі таварамі. Адзначана, што гэта пытанне павінна пастаянна кантралявацца на раённым узроўні.

Добрыя словы ад Наталлі Іванаўны прагучалі на адрас вобласці за высокі рост даверу насельніцтва да кіраўніцтва. Адзначаны станоўчы тэмп развіцця эканомікі, нягледзячы на тое, што з ліпеня мы працуем ва ўмовах санкцый.

Наталля Качанава нагадала і аб неабходнасці плённага ўзаемадзеяння дэпутатаў усіх узроўняў з раённай вертыкаллю выканаўчай улады, каб яно было дакладным і зладжаным. Раздзялення быць не павінна: усе мы робім адну справу. Улада – для народа.

Ірына СТЫРНІК      

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: