У шосты школьны дзень у Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў рамках закрыцця тэматычнага тыдня “БРПА і БРСМ – у дзеянні!” прайшла флэш-квэст-гульня “Засталіся юнымі назаўжды”, чэленж «Мы прыйшлі вам пакланіцца».
Спаборнічалі тры каманды, у якія ўвайшлі члены ГА “БРПА” гарадскіх школ. Ісці па маршруце ім дапамагалі валанцёры-спікеры ГА “БРСМ”. Гульня была прысвечана юным героям-піянерам Вялікай Айчыннай вайны, відэастужку аб якіх удзельнікі паглядзелі на пачатку сустрэчы.
Каб выйсці на маршрут, камандам “Лідараў”, “Цімураўцаў” і “Стваральнікаў” давялося адгадаць крыжаванкі, за якія яны атрымалі канверты-заданні. Зашыфраваны маршрут неабходна было праходзіць паслядоўна, адшукваючы адказы на пытанні па тэме, чым хутчэй – тым бліжэй да перамогі.
Квэст-гульня не толькі дапамагла паглыбіць веды пра піянераў-равеснікаў, якія набліжалі Вялікую Перамогу, але і падарыла камандам зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga