Здароўе – клопат кожнага дня

Важнае Грамадства Свежыя навіны

На працягу амаль двух гадоў Данілавіцкая сельская бібліятэка прымае ўдзел у раённай праграме “Круцілавічы – здаровы пасёлак”.

Тут дзейнічае кніжная выстава “Здароўе – клопат кожнага дня”, дзе прадстаўлена літаратура па здаровым ладзе жыцця. За гэты час праведзены гутарка-перасцярога “Проста скажы НЕ!” (да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам), гутарка “Сцвярджае мудрых кніжак рад: курэнне – смерць, а тытунь – яд” (да Сусветнага дня без тытуню). З людзьмі сталага ўзросту ў бібліятэцы ладзіліся дзень здароўя “Сакрэты здароўя і даўгалецця”, гадзіна карысных парад “Добрыя парады для вашага здароўя”, час цікавых фактаў “Вітамінка – жыцця сцяжынка”.

У лістападзе бібліятэка прымала ўдзел у рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі па прафілактыцы тытуню як фактару рызыкі анкалагічных захворванняў: была арганізавана тэматычная паліца “Акурак не спіць!”.

Жанна КУР’ЯН,
бібліятэкар Данілавіцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup