Школьны мерыдыян

Свежыя навіны Спорт і турызм

Хварэлі за нашых!

Навучэнцы Раклевіцкай базавай школы пабывалі ў горадзе Мінску. Усе наведаныя мясціны выклікалі вялікую цікавасць, але кожны з нецярпеннем  чакаў кульмінацыйнай часткі экскурсіі – хакейны матч лігі КХЛ паміж камандай “Дынама” (Мінск) і гасцямі сталіцы з Яраслаўля, хакейнай дружынай “Лакаматыў”. Перад экскурсіяй было праведзена бліц-апытанне “Угадаю лік”. У ім прынялі ўдзел не толькі навучэнцы і педагогі, але і жыхары раёна, якія захапляюцца хакеем. Пераможцам незвычайнага спаборніцтва стаў вучань 6 класа Максім Карпач. Толькі ён здолеў даць правільны адказ.

 

Лік 5:2 на карысць “Дынама”. Трывалая абарона, імклівыя атакі, галы на любы густ зрабілі матч настолькі захапляльным, што ўсе 14 000 гледачоў на трыбунах Мінск-арэны дзякавалі хакеістам авацыямі за кожны забіты гол.

Тата можа ўсё

Для дзіцяці-дашкольніка тата – гэта самы родны і блізкі чалавек, прыклад для пераймання, герой, які можа “всё что угодно”, яку вядомай песеньцы.

Выхаванцы Гезгалаўскага дзіцячага сада зрабілі для татаў сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі ў выглядзе скрыні з інструментамі, кашулі з гальштукам , а таксама падарылі татам відэаролік “Мой тата самы лепшы”, дзе выказалі цудоўныя словы пра роднага чалавека, пра  тое, як цікава разам праводзіць вольны час. У час музычна-літаратурнай забавы “Тата можа…” дзеці чыталі вершы, выконвалі песні, у рухомых гульнях дапамагалі бацькам “збіраць інструменты”, “будаваць дом”, “рамантаваць машыну”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga