Іаан Кісель: “Удзел у гэтым свяце – здрада веры”

Важнае Грамадства

29 кастрычніка ў Сеуле (Паўднёвая Карэя) адбылася трагедыя, якая забрала жыцці больш як паўтары сотні людзей, 82 чалавекі атрымалі траўмы, больш як 350 зніклі без вестак.

Цісканіна здарылася ў час святкавання Хэлаўіна (першы раз без кавідных абмежаванняў з 2020 года) у раёне, які ўславіўся тэматычнымі вечарынамі, яе ўдзельнікамі сталі пераважна людзі да 30 гадоў. Сваё меркаванне аб здарэнні выказаў благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель:

– Праваслаўная Царква выказвае спачуванні народу Паўднёвай Карэі ў сувязі з гібеллю людзей у цісканіне ў Сеуле  ў час святкавання Хэлаўіна і лічыць катэгарычна недапушчальным здзекванне з душаў памерлых, уласцівае гэтай падзеі. Мы як хрысціяне ні ў якім разе не павінны святкаваць Хэлаўін, бо ніякі дотык да цёмнай сілы не праходзіць бясследна для чалавека, нават у жартоўнай форме. Таму нам, вядома, трэба засцерагчы сябе ад злых духаў. Наогул Хэлаўін – гэта свята хрысціян, якія перасталі быць хрысціянамі. Першапачаткова гэта была “Ноч Усіх Святых”, народнае свята, якое суправаджалася народнымі гуляннямі і абрадамі. Праз іх выганялі ўсякую нячыстую сілу з прасторы, месцаў, у якіх жывуць хрысціяне. Можна правесці такую ​​аналогію: у такіх вялікіх сярэднявечных гатычных саборах, як Кёльнскі, Шартрскі і іншых, ёсць статуі і выявы хімер, дэманаў. Гэта не проста нейкая алегорыя, а сімвал. Але што яны сімвалізуюць? Тое, што ўнутраная прастора храмаў недаступна для нячыстай сілы, і таму ўсе дэманы і хімеры размешчаны звонку. Але калі раптам людзям сталі цікавыя толькі нячысцікі, значыць, у іх душах і розумах нешта моцна памянялася. І калі ўвесь акцэнт і інтарэс, як у Хэлаўіне, зрушыўся з постацяў святых на тых, хто гэтых святых ненавідзеў і з імі змагаўся, то, відаць, дэманы перамаглі ў душах тых, хто ўсё гэта святкуе. На маю думку, для нас, хрысціян, удзел у гэтым свяце – здрада нашай веры.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga