Служба “адно акно”. Як правільна прадаць ураджай?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Багаты ўраджай – мара любога агародніка, які кожны год шмат часу і сіл аддае вырошчванню садавіны, агародніны, зеляніны і ягад.

Аднак скрыні саспелых пладоў нярэдка не толькі радуюць свайго ўладальніка, але і ставяць задачу аб продажы лішкаў. Як правільна прадаць ураджай, каб зарабіць і пазбегнуць штрафу?

Расказвае спецыяліст службы “адно акно” Станіслава Ганчар:

– Паводле закону любы беларус можа прадаваць агародніну і садавіну са сваёй дачы. Але ёсць важная ўмова – спачатку трэба атрымаць даведку аб тым, што зямля, на якой вырашчаны ўраджай для продажу, належыць менавіта вам. Звяртацца за выдачай даведкі неабходна па месцы рэгістрацыі, у сельскіх населеных пунктах – у свой сельвыканкам. У службе “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама працэдура 18.14, якая вызначае працэс выдачы такой даведкі, з’яўляецца адной з самых запатрабаваных адміністрацыйных працэдур.

Форма даведкі і парадак яе выдачы зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 года № 1935.

Для атрымання даведкі трэба падаць заяву ў службу “адно акно” –супрацоўнікі службы прадаставяць вам для запаўнення бланк устаноўленай формы.

У заяве неабходна будзе пазначыць:

— вашы прозвішча, імя, месца жыхарства;

— просьбу выканаць адміністрацыйную працэдуру і яе назву: “Выдача даведкі, якая пацвярджае, што рэалізуемая прадукцыя выраблена фізічнай асобай і (ці) асобамі, якія знаходзяцца з ёй у адносінах блізкага сваяцтва (бацькі (усынавіцелі), дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя), родныя браты і сёстры, дзядуля, бабуля, унукі, прадзед, прабабуля, праўнукі, муж і жонка), або апекуна, папячыцеля i падапечнага, на зямельным участку, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадастаўленым ім для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва, агародніцтва, у выглядзе службовага зямельнага надзела”;

— месцазнаходжанне зямельнага ўчастка;

— найменне, колькасць (аб’ём) і вагу прадукцыі, прызначанай для продажу.

Разам з заявай трэба прадаставіць пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу. Калі прадукцыю вырошчвалі вашы блізкія сваякі, то дадаткова спатрэбіцца дакумент, які пацвердзіць ваша сваяцтва. дакумент, які пацвярджае права на зямельны ўчастак. Калі вы член садаводчага таварыства, заяву перад падачай трэба запэўніць у старшыні таварыства.

Даведка выдаецца бясплатна на працягу 5 дзён з дня падачы заявы. Калі райвыканкаму спатрэбіцца запытаць звесткі ад іншых дзяржорганаў і арганізацый, тэрмін выдачы можа павялічыцца да 15 дзён. Тэрмін дзеяння даведкі – да завяршэння рэалізацыі названай у даведцы прадукцыі, але не больш за 1 год з дня яе выдачы.

Калі ўладальнік зямельнага ўчастка атрымаў даведку, то права на рэалізацыю прадукцыі мае не толькі ён, але і яго сваякі. У гэты спіс уваходзяць муж або жонка, бацькі (усынавіцелі), дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя), родныя браты і сёстры, бабулі і дзядулі, прабабулі і прадзядулі, унукі і праўнукі, а таксама апекуны, папячыцелі і падапечныя сваякоў.

Без даведкі можна прадаваць агародніну, ягады і садавіну толькі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Па дадатковую кансультацыю можна звярнуцца па тэлефонах: 8-01563-2-71-61, 142 або непасрэдна ў службу “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама на адрас: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 101 (1-ы паверх). Рэжым работы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца – з 8 да 17 гадзін; серада – з 8 да 20 гадзін; субота, нядзеля – выхадныя дні.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga