Ці маем права на пераразлік пенсіі?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: атрымліваю пенсію як маці дзіцяці-інваліда, прадаўжаю працаваць, ці будзе перагледжаны памер маёй пенсіі па дасягненні агульнавызначанага пенсійнага ўзросту?

Адказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава:

– Перыяды работы пасля назначэння пенсіі па ўзросце (на агульных або льготных падставах) могуць быць улічаны ў стаж для налічэння пенсіі, калі пенсіянер не атрымліваў дзяржаўную пенсію за гэтыя перыяды. Такім чынам, калі ў перыяд работы пасля назначэння пенсіі па ўзросце на льготных умовах вы не адмаўляліся ад яе атрымання, падставаў для ўключэння гэтага перыяду ў стаж няма.

Пытанне: працавала выхавальнікам у дашкольнай установе, мне назначана льготная пенсія, але я яе не атрымлівала, а прадаўжала працаваць. Праз 10 месяцаў пайшла на льготную пенсію. Ці павінны мне пералічыць памер пенсіі з улікам гэтых 10 месяцаў? Адказ: грамадзянам, якім назначана пенсія па ўзросце ці за выслугу гадоў, выконваецца яе пераразлік з улікам стажу работы, які працякаў у перыяд пасля назначэння пенсіі, пры ўмове яе неатрымання за гэты перыяд. Падставай для пераразліку з’яўляецца пісьмовы зварот пенсіянера і дакументы, якія пацвярджаюць працоўную дзейнасць. Пераразлік ажыццяўляецца з 1 чысла месяца, наступнага за тым, у якім пенсіянер ва ўстаноўленым парадку звярнуўся за пераразлікам і падаў неабходныя дакументы. Варта адзначыць, што памер пенсіі вызначаецца з улікам стажу, вылічанага ў поўных гадах. Таму пераразлік пенсіі з улікам 10 месяцаў работы пасля яе назначэння не можа прывесці да павелічэння памеру пенсіі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga